wd wp Пошук:

Генрых Упсальскі

Роберт Экман. Святы Генрых, які хрысціць фінаў

Св. Генрых Упсальскі (? — каля 1156, Фінляндыя) — біскуп упсальскі, мучанік, адзін з дзеячаў хрысціянізацыі Фінляндыі. Прылічаны Каталіцкай царквой да ліку святых.

Святы Генрых Упсальскі. Выява сярэдзіны XV стагоддзя
Забойства Генрыха

Гістарычна дакладнай інфармацыі пра жыццё Генрыха не захавалася, яго жыццё апісана толькі ў пазнейшых сярэднявечных крыніцах (найбольш познія з іх адносяцца да канца XIII стагоддзя). Паводле іх, ён быў родам з Англіі, прыбыў у Швецыю разам з будучыняй Папам Адрыянам IV. У Швецыі ён быў пасвечаны ў біскупы і атрымаў упсальскую кафедру. У 50-гады XII стагоддзя ён прыняў удзел у шведскім крыжовым паходзе, арганізаваным з мэтай хрысціянізацыі Фінляндыі шведскім каралём Эрыкам IX.

Паводле тых жа крыніц пасля ад’езду караля і шведскай арміі Генрых Упсальскі застаўся ў Фінляндыі, будуючы цэрквы, а таксама хрысцячы і вучачы народ. Каля 1156 года (традыцыйная дата 20 студзеня 1156 года) ён быў забіты язычнікам Лалі на льду возера Кёюліёнярві(фін.) бел..

Культ Генрыха Упсальскага хутка распаўсюдзіўся ў Швецыі. У канцы XIII стагоддзя ён ужо згадваецца ў царкоўных дакументах як святы. У XIVXV стст. шанаванне Генрыха было ўжо шырока распаўсюджана ў шматлікіх краінах Паўночнай Еўропы.

Каталіцкая царква святкуе памяць Святога Генрыха Упсальскага 19 студзеня. Святы Генрых — найбольш шануемы святы Каталіцкай царквы Фінляндыі, лічыцца заступнікам краіны. Таксама памяць Генрыха адзначаецца 19 студзеня ў некаторых пратэстанцкіх цэрквах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Фінляндыі
Катэгорыя·Святыя Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1156 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мучанікі