У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Генадзь Уладзіміравіч Пятровіч (нар. 6 чэрвеня 1926, в. Дусаеўшчына, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларусі (1971).
Скончыў у 1967 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі. З 1952 года ў Дзяржаўным народным хоры Беларусі. У 1954—1995 гадах артыст хору Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.