wd wp Пошук:

Гарэцкія чытанні

Гарэцкія чытанні — штогодны форум навукоўцаў, вывучаючых жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, літаратуразнаўца, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, яго роднага брата Гаўрылы Гарэцкага, геолага, географа, эканаміста, дэмографа, акадэміка НАН Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння.

Гісторыя Гарэцкіх чытанняў

Першыя Гарэцкія чытанні адбыліся 23 лютага 1992 года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па ініцыятыве тагачаснага дырэктара Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта Уладзіміра Ліўшыца.

Гарэцкія чытанні праходзілі ў Мінску, Магілёве і Горках Магілёўскай вобласці. Сталымі суарганізатарамі Гарэцкіх навуковых чытанняў разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, з’яўляецца Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Дзяржаўная навуковая установа «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Матэрыялы чытанняў выдаюцца асобнымі друкаванымі зборнікамі.

Пачынаючы з 1996 года Гарэцкія чытанні сталі міжнароднымі.

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў, як правіла, працуюць у секцыях: «Літаратура», «Мова», «Музеязнаўства. Нацыянальнае адраджэнне. Навуковая і грамадская дзейнасць».

Інфармацыя аб правядзенні Гарэцкіх чытанняў друкуецца ў рэспубліканскім друку, на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, рассылаецца даследчыкам, якія вывучаюць гэту тэму.

Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў

У чытаннях прымаюць удзел навукоўцы, літаратуразнаўцы і літаратары з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Венгрыі і іншых краін. Сярод іх: Радзім Гарэцкі, беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, замежны член Расійскай акадэміі навук, Міхась Мушынскі, доктар філалагічных наыук, прафесар, член-карэспанндэт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, Таццяна Дасаева, доктар філалагічных навук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат прэміі імя М.Гарэцкага Тэрэза Голуб і інш.

У якасці ўдзельнікаў і ганаровых гасцей ў Гарэцкіх чытаннях прымалі удзел: дачка Максіма Гарэцкага — Галіна Гарэцкая, народныя пісьменнікі Беларусі Васіль Быкаў, Янка Брыль, народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій БССР імя Янкі Купалы Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Алесь Пісьмянкоў і інш.

Працы Гарэцкіх чытанняў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Максім Гарэцкі
Навуковыя канферэнцыі
Літаратура Беларусі
З’явіліся ў 1992 годзе
1992 год у Беларусі