wd wp Пошук:

Гарыхвостка звычайная

Гарыхвостка звычайная, звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus) — невялікая пеўчая птушка з сямейства мухалоўкавых.

Апісанне

Птушка памерам 12-15 см, размах крылаў 20,5-24 см. Самец у гнездавы перыяд з белым iлбом, чорным горлам i бакамi галавы, рудымі грудзьмi i цёмна-шэра-блакiтным верхам цела. У негнездавы перыяд чорны колер робiцца больш светлым, а белая пляма на лбе амаль знiкае. Самка зверху карычнева-шэрая, знiзу жаўтавата-карычневая. Маладыя падобныя да самкi, але плямiстыя). Увесь год абодва полы з характэрным, iржавым i вельмi рухавым хвастом. Птушка характэрна паторгвае хвастом, пасля чаго ненадоўга замірае. Голас: кароткі флейтавы спеў, які пачынаецца высокiм i дзвюма больш нiзкiмi тонамi.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа, Азія да воз. Байкал, Каўказ, Блізкі Усход, Iран, Iрак, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітн мігрыруючы від.

Жыве ў лясах, лесапарках і радзей у лесастэпах. Біятоп: рознага тыпу лясы з сярэдняй вільготнасцю і добра развітым падростам, старыя дуплiстыя дрэвы; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў, паркі са скаламi, мурамi, ярамi, дрэвастоi каля рэк i ручаёў, пасадкi ўздоўж дарог, сады з лісцевымі дрэвамі. У Фенаскандыi дасягае 700 м, у Судэтах — 1300 м, Татрах — 1400 м, Альпах — 2000 над у.м.

Пералётыы від. Месцы зімовак: трапічная Афрыка, Аравiйскi п-аў.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуецца пераважна насякомымі, часам (у халодны час) ягадамі, таму прылёт і адлёт рудахвосткі залежыць ад наяўнасці корму. Бліжэй да красавіка, калі становіцца цёпла, птушкі паступова засяляюць свае ўчасткі. У гэты час яны спяваюць ўвесь светлавы дзень і нават ноччу.

Гняздо ладзіць у дупле (як у штучным, так і ў натуральным), а таксама ў шчылінах будынкаў, пераважна драўляных, радзей (на поўначы арэала) — у ярах, на зямлi памiж каранямi дрэў або пад скаламi. Знешняя частка яго з няшчыльна ўкладзеных завялых лістоў; унутраная — з моху i карэньчыкаў раслiн. Высцілка з няшчыльна ўкладзеных невялічкіх пёраў, воўны i шэрсцi.

Яйкі (5-7, часам 3-10) з вострым вузейшым канцом, блакітныя.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мухалоўкавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе