wd wp Пошук:

Гарчак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарчак (значэнні). Гарча́к звычайны (Rhodeus sericeus) — рыба сямейства карпавых.

Назва

Мяса яго бывае горкім (адсюль назва). Народныя назвы гаркушка, гарчыца і інш.

Апісанне

Даўжыня 4—8, часам да 9,5 см. Па форме нагадвае маленькага карасіка. Цела высокае, сціснутае з бакоў, з няпоўнай бакавой лініяй, буйноё луской; бакі серабрыстыя з вузкай зялёна-сіняй палоскай. Галава невялікая, рот паўніжні. Самкі драбнейшыя зв самцоў. У час нерасту самцы стракатыя з чырвонымі спінным і анальным плаўнікамі, у самкі вырастае доўгі яйцаклад.

Пашырэнне

Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўропы і Азіі. Распаўсюджана ў вадаёмах з павольным цячэннем, або стаячай вадой, пясчаным і камністым дном, дзе многа буйных двухстворкавых малюскаў. У невялікай колькасці ёсць амаль ва ўсіх рэках і азёрах Беларусі.

Аселая прыдонная рыба. Трымаецца чародкамі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца гарчак пераважна фітапланктонам.

Полавая спеласць у 2—3 гады. Нераст вясной і летам. Ікру адкладвае ў мантыйную поласць перлавіц і бяззубак, таму пашырэнне гарчака залежыць ад пашырэння гэтых малюскаў. Плоднасць 100—200 тысяч ікрынак.

Промысел

Прамысловага значэння не мае.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Карпавыя