wd wp Пошук:

Гарацыа Гейтс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гейтс.

Гарацыа Гейтс (англ.: Horatio Gates; 1728, Молдан, Эсэкс, Англія — 10 красавіка 1806, Нью-Ёрк) — амерыканскі военачальнік, удзельнік Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.

Біяграфія

Служыў у брытанскай арміі, удзельнічаў у Вайне з французамі і індзейцамі.

У 1772 годзе перабраўся ў Вірджынію, падтрымліваў барацьбу каланістаў за свае правы. У 1775 годзе ўзначаліў адміністрацыйна-страявую службу Кантынентальнай арміі (1775), затым змяніў генерала Філіпа Скайлера на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй у Нью-Ёрку (1777). Пры дапамозе Бенедыкта Арналда дамогся капітуляцыі брытанскіх сіл пад камандаваннем Джона Бургайна ў бітве пры Саратозе (1777).

Гейтс браў удзел у змове Томаса Конвея з мэтай зняць Джорджа Вашынгтона з пасады камандуючага Кантынентальнай арміяй. Новым камандуючым змоўшчыкі хацелі зрабіць Гейтса. Пасля правалу змовы вярнуўся да сваіх войскаў у Нью-Ёрку.

У 1780 годзе ўзначаліў Паўднёвую армію, спрабаваў процідзейнічаць Чарльзу Корнуалісу ў паўднёвых штатах, але быў разбіты ў бітве пад Камдэнам (Паўднёвая Караліна) і адхілены ад камандавання. Прычыны паражэння расследавала спецыяльная камісія, якая не прад’явіла ніякага абвінавачвання Гейтсу.

Пасля заканчэння вайны жыў на плантацыі ў Вірджыніі, у 1790 годзе вызваліў сваіх рабоў і пасяліўся ў Нью-Ёрку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэксе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1727 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Генералы ЗША
Катэгорыя·Удзельнікі вайны за незалежнасць ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1728 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Франка-індзейскай вайны