wd wp Пошук:

Гарадская метраполія Ла-Карунья

Ла-Карунья

Гарадская метраполія Ла-Карунья — гэта гарадская метраполія(ісп.) бел. ў правінцыі Ла-Карунья ў Іспаніі, цэнтрам якой з’яўляецца горад Ла-Карунья. Метраполія не мае афіцыйнага юрыдычнага статусу(ісп.) бел. ў адпаведнасці з іспанскім заканадаўствам аб мясцовым кіраванні. Такім чынам, мяжа не з’яўляецца афіцыйнай, былі прапанаваныя некалькі варыянтаў:

Склад метраполіі

Статыстычны атлас гарадскіх раёнаў (Міністэрства жыллёвага будаўніцтва)

Міністэрства жыллёвага будаўніцтва(ісп.) бел. лічыць[1], што метраполія складаецца з 10 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья, Алейрас, Артэйха, Кульярэда(руск.) бел., Камбрэ, Сада(руск.) бел., Бетансас(руск.) бел., Бергонда(руск.) бел., Абегонда(руск.) бел. і Караль(руск.) бел..

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года метраполія ў такіх межах будзе мець насельніцтва 394 133 жыхароў, якое пражывае на агульнай плошчы 376,42 км², што дае шчыльнасць насельніцтва ў 1.047 асоб/км².

Праект AUDES (ісп.: Áreas Urbanas de España 2005 — Гарадскія метраполіі Іспаніі 2005)

Праект AUDES адзначаў[2] у 2006 годзе, што «гарадская метраполія» Ла-Карунья была сфарміравана з 11 муніцыпалітэтаў: Ла-Карунья і Алейрас лічацца «асноўнымі гарадамі», таксама ёсць «другасныя гарады» Абегонда(руск.) бел., Артэйха, Бергонда(руск.) бел., Бетансас(руск.) бел., Камбрэ, Караль(руск.) бел., Кульярэда(руск.) бел., Ларача(руск.) бел. і Сада(руск.) бел..

Франсіска Руіс

Франсіска Руіс, удзельнік праекту AUDES, абмяжоўвае «гарадскую метраполію» толькі як Ла-Карунья — Алейрас — Артэйха па даных перапісу 1998 года.

Муніцыпалітэт Насельніцтва
(2008)
Плошча
(km²)
Шчыльнасць насельніцтва
(h/km²)
(2008)
Ла-Карунья 246.047 37,8 6.509,2
Алейрас 33.550 43,7 767,8
Артэйха 30.255 93,7 322,9
Кульярэда 28.737 61,7 465,8
Камбрэ 23.621 40,7 580,4
Сада 14.734 27,5 535,8
Бетансас 13.673 24,2 565
Ларача 11.213 126 89
Бергонда 6.758 32,7 206,7
Караль 5.945 48 123,9
Агульная 414.533 536 773,4

Паводле даных перапісу 2009, агульная колькасць насельніцтва складае 412 523 чалавек.

Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы метраполіі.

У горадзе Ла-Карунья сярэдняя шчыльнасць складае 6480,7 чалавек на квадратны кіламетр, а сярэдняя па ўсёй сталічнай вобласці — 761,3 чалавек на квадратны кіламетр.

World Gazetteer

Па падліку World Gazetteer [3] агламерацыя Ла-Карунья налічвала 378 299 жыхароў у 2010 годзе.

Зноскі

  1. Atlas Estadístico de las Áreas Urbanas
  2. AUDES — Áreas Urbanas de España 2005
  3. World Gazetteer: A Coruña — perfil de la entidad geográfica y variantes de los nombres(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ла-Карунья (правінцыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гарадскія метраполіі Іспаніі