wd wp Пошук:

Ганна Шаркунова

Ганна Шаркунова (нар. 14 кастрычніка 1984, Бабруйск) — беларуская поп-спявачка.

Біяграфія

Нарадзілася 14 кастрычніка 1984 года ў Бабруйску. Скончыла сярэднюю школу № 15 горада Пінска ў 2002 годзе. Скончыла музычную школу г. Пінска па класе фартэпіяна, у 2007 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сацыяльная педагогіка».

Сын Максім нарадзіўся 14 чэрвеня 2017 года.

Жыве ў Мінску.

Творчы шлях

2005 год — удзел у музычным праекце «Зорны дыліжанс» (тэлеканал СТБ). Пачатак супрацоўніцтва з прадюсарам Уладзімірам Кубышкіным[1]

2006 год — перамога ў туры тэлеконкурса «Песня года» (АНТ) з песняй «Сердце красавицы» (муз. У. Пензіна, сл. У. Кубышкіна).

2007 год — узнагарода беларускага MTV у намінацыі «Найлепшая поп-выканаўца».

2008 год — сумесны тур па гарадах Беларусі з Георгіем Калдуном. Удзел у рэкламных кампаніях страхавой кампаніі «B&B Insurance» і маркі «Citroen» у Беларусі [2] Удзел у паўфінале нацыянальнага адбора на конкурс песні «Еўрабачанне» з песняй «Мы будем первые»). Узнагарода сеткі магазінаў «Містэрыя гуку» па выніках продажаў CD.

2009 год — выхад дэбютнага альбому «Сердце красавицы» (2009, прадзюсар Уладзімір Кубышкін)

2010 год — удзел у конкурсе «Песні мора» (Україна) [3]

2010—2011 гады — канцэртны тур па гарадах Беларусі (разам з Германам)

Май 2015 года — сольны канцэрт у Палацы рэспублікі (Мінск) у гонар 10-годдзя творчай дзейнасці.

2020 год — песня «Роль второго плана» адзначана як найлепшая песня года конкурса «Песня года Беларусі» [4] У красавіку удзел у праэкце С. Будкіна Belsat Music Live тэлеканала Belsat [5]

Дыскаграфія

«Сердце красавицы» (2008, прадзюсар — Уладзімір Кубышкін):

«Я сильная» (2015, прадзюсар — Уладзімір Кубышкін):

Песні

Зноскі

  1. https://dorohins.com/personality/interview/anna-sharkunova-kak-lyubit-svoi-pesni.html
  2. https://www.domkrat.by/news/422/
  3. https://naviny.online/rubrics/culture/2010/07/12/ic_news_117_334792(недаступная+спасылка)
  4. https://minsknews.by/rol-vtorogo-plana-pesnej-goda-belarusi-stal-hit-anny-sharkunovoj/ Архівавана 6 мая 2021.
  5. https://nn.by/?c=ar&i=250409&lang=ru
  6. https://people.onliner.by/2019/09/25/sharkunova-2
  7. https://www.pressball.by/news/other/364087 https://afisha.tut.by/news/anews/695814.html Архівавана 12 жніўня 2020.
  8. https://afisha.tut.by/news/anews/708168.html Архівавана 26 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных