У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітровіч.
Ганна Лявонаўна Дзмітровіч (14 кастрычніка 1933, в. Качаны, Мядзельскі раён — 2015) — Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.
Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1958). З 1958 года працавала ў Ашмянскім раёне: заатэхнік калгасаў імя Крылова і «Свабода», галоўны тэхнолаг цэха жывёлагадоўлі (калгас"Свабода"), сакратар парткама племсаўгаса «Перамога».
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» прысвоена ў 1973 г. Узнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За доблесную працу».