wd wp Пошук:

Ганна Кіеўская

Ганна Кіеўская альбо Ганна Яраслаўна (каля 1030—1075) — сярэдняя дачка Вялікага князя Кіеўскага Яраслава I Мудрага і яго другой жонкі Інгігерды (Ірыны) — дачкі караля Шатландыі і Швецыі. Унучка па маці Олава III Шатконунга, другая жонка французскага караля Генрыха I Капета, каралева Францыі, маці будучага караля Філіпа I. У гісторыі гэтай краіны яна засталася як прабабуля амаль 30 французскіх каралёў.

Біяграфія

У старажытнарускіх крыніцах Ганна зусім не згадваецца. Біяграфія рэканструюецца выключна на падставе вестак французскіх сярэднявечных хронік і дакументаў.

Каралева Ганна прывезла ў Францыю не толькі каштоўны пасаг, але і высокую культуру, за што яе паважалі і шанавалі. Папы Мікалай II і Грыгорый VII пісалі ёй лісты, у якіх выказвалі павагу. Папа Мікалай II адзначаў дабрыню, дабрачыннасць, пабожнасць Ганны, прасіў яе ўплываць на Генрыха I.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 С. Тр. Анна Ярославна // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 193.
  2. 1 2 3 Kindred Britain
  3. 1 2 3 Анна Ярославна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 792.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Каралевы і імператрыцы Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1070-я гады
Катэгорыя·Каралевы франкаў
Катэгорыя·Рэгенты Францыі
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Рэгенткі
Катэгорыя·Капетынгі
Катэгорыя·Князёўны Русі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1025 годзе