wd wp Пошук:

Ганна Карэніна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ганна Карэніна (значэнні). «Ганна Карэніна» — раман Льва Мікалаевіча Талстога пра трагічнае каханне.

Першая частка рамана была надрукаваная ў 1875 годзе ў часопісе «Рускі веснік», апошняя — 5 (17) красавіка 1877 года. У 1878 годзе раман быў выдадзены цалкам. Сам аўтар называў гэты твор «раманам з сучаснага жыцця». У ім няма месца бясконца шчасліваму захапленню асалодай быцця. У амаль аўтабіяграфічным рамане Левіна і Кіці яшчэ прысутнічаюць радасныя перажыванні, але ўжо столькі горычы ў малюнку сямейнага жыцця Долі, ў няшчасным завяршэнні кахання Ганны Карэнінай і Уронскага; столькі трывогі ў душэўным жыцці Левіна, што гэты раман з’яўляецца па сутнасці пераходам да трэцяга перыяду літаратурнай дзейнасці Талстога, драматычнаму[1]. У гэтым творы шмат абвостранай чуласці, унутранай насцярожанасці і трывогі. Характары галоўных герояў больш складаныя і вытанчаныя. Аўтар імкнуўся паказаць тонкія нюансы любові, расчаравання, рэўнасці, адчаю, духоўнага прасвятлення.

Зноскі

  1. Венгеров С. А. Лев Николаевич Толстой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1901. — Т. 33. — С. 448—457. — 478 с.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Псіхалагічныя раманы
Катэгорыя·Кнігі 1878 года
Катэгорыя·Раманы на рускай мове
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта