wd wp Пошук:

Ганна Іванаўна Сурмач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурмач. Ганна Іванаўна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы, Мастоўскі раён) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, гісторык, архівіст.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Скончыла Самуйлавіцкую СШ (Мастоўскі раён) у 1965 годзе. У 1965—1970 гадах вучылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1970—1973 гадах працавала захавальнікам фондаў, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці. У 1973—1977 гадах інспектарам архіўнага аддзела Мінскага аблвыканкама, у 1977—1981 гадах загадчыкам аддзела Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, у 1982—1993 гадах дырэктарам Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. У 1993—1999 — старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (працавала ў Радзе з 1990 года).

З 1999 года ў Чэхіі, затым у ЗША. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай «Скарына» ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абрана старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактарам газеты «Беларус».[1] Уваходзіць у склад прэзідыума Рады БНР.[2]

Навуковая дзейнасць

Вывучае гісторыю Беларусі (БНР, «Наша ніва», Слуцкае паўстанне, беларуская дыяспара), архіваў Беларусі. Друкуецца з 1984 года. Суаўтарка кнігі «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны» (1998).

Зноскі

  1. Ганна Сурмач святкуе юбілей!
  2. Прэзідыум

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША