wd wp Пошук:

Гамелан

Гамелан

Гамелан — нацыянальны інданезійскі аркестр. Аснову яго складаюць ударныя інструменты (напр. гамбанг), гонгі, барабаны, часам ўключаюцца струнныя шчыпковыя, драўляныя духавыя і шумавыя інструменты. Гучанне гамелана адрозніваецца гнуткасцю дынамікі, своеасаблівасцю тэмбравых фарбаў. Гамелан у імправізацыйнай манеры выконвае класічныя і народныя мелодыі. Выкарыстоўваецца ў розных сцэнічных паказах і на ўрачыстых цырымоніях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музыка Інданезіі
Катэгорыя·Музычныя калектывы