wd wp Пошук:

Галіна Георгіеўна Сямдзянава

Галіна Георгіеўна Сямдзянава (28 лютага 1947 — 18 верасня 2011) — беларускі палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, член Беларускага народнага фронту і Партыі БНФ[1].

Біяграфія

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў Гдыні (Польшча) ў сям’і савецкага марскога афіцэра і медсястры.

Скончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасці на інжынерскіх пасадах.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю[2], узначальвала Навагрудскі раённы КНК.

Палітычная дзейнасць

У 1990 г. Галіна Сямдзянава была выбрана народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад Наваградскай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава ўвайшла ў дэпутацкую групу Апазіцыя БНФ[2], была старшынёй яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савета па экалогіі і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажывання, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях[1].

Галіна Сямдзянава была суаўтарам Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі (восень 1990 г.). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, законаў для спецыяльнай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, калі была абвешчана незалежнасць Беларусі[1].

24 жніўня 1991 г., за дзень да надання Дэкларацыі аб суверэнітэце сілы канстытуцыйнага закону, Галіна Сямдзянава была чалавекам, які першы ўнёс бел-чырвона-белы сцяг у залю пасяджэнняў Вярхоўнага Савета[3].

Яна была аўтарам заканадаўчых прапаноў, накіраваных на стварэнне арміі Рэспублікі Беларусь. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі ваенных «Вяртанне», якая пасля распаду СССР дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам ваенных, у тым ліку з зон узброеных канфліктаў.

У 19961997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савета 13-га склікання, які працягваў працу пасля гвалтоўнага разгону 1996 года.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава займала пасады намесніцы старшыні (20022006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіравана ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэферэндумах, у 2010-м — у Мінскую гарадскую камісію па выбарах прэзідэнта.

Зноскі

  1. 1 2 3 Не стала Галіны Сямдзянавай 18.09.2011 Радыё Свабода
  2. 1 2 Вянок памяці. Галіна Сямдзянава Алесь Дашчынскі 19.09.2011 Радыё Свабода
  3. Пазняк: Сямдзянава ўнесла бел-чырвона-белы сцяг у Вярхоўны Савет Вольга Міцкевіч 19.09.2011 Еўрарадыё
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гдыні
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі СамДТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе