wd wp Пошук:

Галіна Валянцінаўна Таўлай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таўлай. Галіна Валянцінаўна Таўла́й (22 верасня 1946, Мінск) — беларускі этнамузыколаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1983).

Дачка В. П. Таўлая. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1970). У 1965—73 выкладала ў музычных школах Мінска. 3 1985 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларускай АН. 3 1996 у Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў.

Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнаграфічнага кантэксту, музычнай тыпалогіі, мелагеаграфіі беларускага песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), музычных раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ