wd wp Пошук:

Галіна Аляксандраўна Калоева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калоева. Галіна Аляксандраўна Калоева (нар. 16 красавіка 1948, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19711977 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект»; у 19771991 гадах галоўны ландшафтны архітэктар — намеснік галоўнага архітэктара горада Магілёўскага гарвыканкама; у 19911996 гадах дызайнер малога прадпрыемства «Стэфанія»; у 19962004 гадах намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама; з 2004 года галоўны архітэктар Магілёўскага гарадскога ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Праектнае спецыялізаванае бюро».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года, пасля рэарганізацыі — Беларускага саюза архітэктараў; саветнік Беларускага акадэмічна цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры з 2008 года.

Творчасць

Будынак ДАІ

Аўтар праекта будынка ДАІ[d] па вуліцы Сіманава[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (1998), граматай Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2008).

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя