wd wp Пошук:

Гальцы

Гальцы́ (Salvelinus) — род прахадных і прэснаводных рыб сямейства ласасёвых.

Налічваецца звыш 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, басейне возера Байкал. Найбольш вядомыя: галец арктычны, паліі, кунджа.

Даўжыня да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасдю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амерыканскага віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі.

Аб’екты промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ласасёвыя