wd wp Пошук:

Галодна

Галодна (Галубінае, Галубіно) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад горада Астравец. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Галодна складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня возера — 21,0 м. Даўжыня возера — 0,78 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,13 млн м³. Даўжыня берагавой лініі вадаёма — 1,81 км, плошча вадазбору — 4,3 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры складае 4,0 м.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усхлодзе сягаюць 12—14 м. Схілы знаходзяцца пад лесам, на поўначы — разараныя.

Берагі возера нізкія, забалочаныя. На ўсходзе берагі параслі хмызняком.

Мелкаводная зона вадаёма пясчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.

На паўночным усходзе з вызера выцякае ручай у возера Тумскае, на поўдні — кароткая пратока да возера Галадзянка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Астравецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта