wd wp Пошук:

Галандская хвароба

Галандская хвароба — негатыўная сітуацыя, калі эканоміка моцна залежыць ад экспарту аднаго ці некалькіх відаў сыравіны, якія забяспечваюць значную долю нацыянальнага прыбытку. Гэта прыводзіць да шырокага прытоку ў краіну замежнай валюты і, адпаведна, падаражання валюты нацыянальнай, што прыгнятае іншыя галіны экспарту. У выніку слаба развіваюцца іншыя нацыянальныя вытворчасці.

Паходжанне тэрміна

Адкрыццё галандцамі радовішчаў нафты ў Паўночным моры прывяло да росту нафтавага экспарту, падаражання галандскай валюты і значнага скарачэння традыцыйнага для гэтай краіны экспарту цюльпанаў. Гэта выклікала рост беспрацоўя.

Сітуацыя ў сучаснай Беларусі

Некаторыя беларускія эксперты, у прыватнасці Зміцер Крук, тлумачаць цяперашні стан беларускай эканомікі як класічную «галандскую хваробу», спасылаючыся на вялізную залежнасць краіны ад экспарту нафтапрадуктаў і дэградацыю індустрыяльнага сектару, які адрозніваецца высокім прыбытковым коштам прадукцыі[1].

Спасылкі

Зноскі

  1. У белорусской экономики обнаружились симптомы «голландской болезни» Архівавана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эканамічныя тэрміны