wd wp Пошук:

Галагавыя

Галагавыя (Galagonidae) — сямейства лорыпадобных прыматаў. З’яўляюцца блізкімі сваякамі лорыевых і разглядаліся раней як адно з іх падсемействаў. Да галагавых адносяцца пяць родаў, у якіх налічваецца 25 відаў.

Распаўсюджанне

Галагавыя жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары, але не сустракаюцца на Мадагаскары. У некаторых рэгіёнах іх колькасць вельмі высокая і іх выжыванню ў цэлым нічога не пагражае.

Знешнасць

Вострыя вушы галагавых і іх пыска нагадваюць котку, аднак іх канечнасці прыстасаваныя не столькі да хуткага бегу, колькі да лазання і хапання. Поўсць мяккая і густая, а яе расфарбоўка вагаецца ў залежнасці ад віду ад срэбна-карычневай да аранжава-карычневай. Для галагавых, як для ўсякіх актыўных па начах звяроў, характэрныя вельмі буйныя вочы. Даўжыня хваста складае больш за палову даўжыні тулава. Агульная даўжыня тулава ў дарослых асобін дасягае ад 11 см (карлікавы галага) да амаль 50 см (таўстахвостыя галага), а маса вагаецца ад 50 да 2000 г. Самец у сярэднім на дзесяць працэнтаў цяжэйшы за самку.

Класіфікацыя

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыматы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта