Газо́ўка, Газо́нка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана). Даўжыня 17 км[1]. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Чыжоўшчына, упадае ў Вілію на паўднёвым усходзе ад вёскі Патокі. На працягу 9,6 км рэчышча каналізаванае (выток — 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Загазь). У ніжнім цячэнні цячэ праз лес.