wd wp Пошук:

Гага звычайная

Somateria mollissima

Гага звычайная (Somateria mollissima) — птушка сямейства качыных.

Апісанне

Даўжыня цела 50-71 см, размах крылаў 80-110 см. Самка значна меншая за самца.

У самцоў у шлюбным уборы галава i верх цела белыя, грудзi цялеснага колеру, патылiца зеленаватая, верх галавы i астатняя частка цела чорныя. Самка, маладыя i самец у негнездавы час карычневыя ў бурыя палоскі. Самцы крыху цямнейшыя, адносна хутка набываюць цялесны колер грудзей і белую палоску на баках спiны. Голас: у самцоў гучнае «аў-аў, ху-аў, уху-ах» (другi склад заўседы больш моцны), у самак траскучае «корр, крр».

Пашырэнне

Арэал ваколпалярны, у т.л. ўзбярэжжы Паўночнай Еўропы, Ісландыя, Шпіцберген, Фарэрскiя а-вы, Зямля Франца-Іосіфа, Кольскі п-аў, Нарвегія, Шатландыя, паўночная Ірландыя, на Балтыцы (у Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі), Данія, Фрызскія а-вы, Галандыя, узбярэжжы Францыі (ізаляваныя), Чукоцкае i Берынгава мора, поўнач Паўночнай Амерыкi, Бафінава Зямля i Грэнландыя.

Насяляе марскiя ўзбярэжжы або астравы (камянiстыя або парослыя лесам, але не пясчаныя), вусцi вялiкiх рэк, летам таксама тундру.

Паўночныя папуляцыi пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Спарадычна назіраецца на поўдзень ад гнездавога арэала ў Партугаліі, Венгрыі, Румыніі, б. Югаславіі, Албаніі, Грэцыі, Балгарыі, Беларусі, Турцыі.

Месца зiмовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, а таксама Паўночнае мора i заходняя Балтыка, заходнія ўзбярэжжы Брытанскiх а-воў, Ірландыі, нешматлікая на швейцарскіх азёрах (Жэнеўскім і Бодэнскім), Атлантычнае i Цiхаакiянскае ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкi, Камчатка i Берынгава мора. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны і зімуючы від.

Падвiды

Іншыя падвіды жывуць на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо звычайна ў калонii, паблiзу вады, часцей за ўсё пад навесам каранёў, раслiн або торфу; у ямцы, скупа высланай навакольнымі раслiнамi. Пасля знясення 4-га яйка з’яўляецца багатая высцiлка з пуху ў выглядзе валiка вакол яек.

Яйкi (звычайна 4-6, часам 1-8) сярэдне падоўжаныя, зеленавата-салатавыя. Памеры: 78 х 51,5 мм.[1]

Зноскі

  1. http://www.ptushki.org/guide/bird/27.html#sthash.imN7Eufk.dpuf

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Качыныя