wd wp Пошук:

Габа

Габа, альбо габер (gabba / gabber) — напрамак EDM.

Паходжанне

Першаю габа-кампазіцыяй ёсць (ці гэткаю яе прынята лічыць) Mescalinum United - We Have Arrived. Па гучанні гэтае кампазіцыі можна прасачыць тыя рысы, што надалі габе самастойнасць ад рэйву.

Такім чынам, можна зрабіць выснову аб тым, што габа выйшаў з рэйву дзякуючы:

  1. Далейшым за рэйвовыя эксперыментам з мелодыяй
  2. І што самае галоўнае, цяжкай басовай бочцы і нізкачастотнаму басу на ёй.

Альтэрнатыўныя найменні

Гучанне

Рытм

Габа найперш характарызуецца цяжкай басовай бочкай (15 дБ і вышэй), вельмі часта на яе накладаюць сэмплы рабочых бубнаў прыкладна з тым жа моцам ці вышэйшым. Сам рытм нельга пазначыць як безумоўна прамы. У адну з трох пазіцый на кожнай чацвёртай з каторых пастаўлены біт (4-тактовая схема рытму) могуць дадавацца новыя біты або рабочыя бубны.

Прыклады

Мелодыя

Мелодыя часцей за ўсё робіцца з рэзкіх hoovers, ноты практычна заўсёды супадаюць з пазіцыяй басовых бубнаў. Такое спалучэнне мелодыі і рытму робіць габу падобнай да ваенных маршаў.

Басы

Басам у габе, як і рытму, павялічваюць цяжкасць. У некаторых тэмах напачатку граюць не пацяжаныя distortion‘ам басовая бочка і басы, але потым іх замяняюць цяжкія варыяцыі.

Чытальніцтва (MCing)

Для габы даволі характэрны рэчытатыў чытальнікаў (MC). Тэксты могуць закранаць розныя палітычныя і сацыяльныя тэмы: нацызм, гомасексуальнасць, але чытальнікі могуць толькі бясконца паўтараць назву тэмы ці выкрыкваць нейкія бадзёрыя заклікі і фразы (прыклады: «Face down, hands up, that’s the way we like to fuck —» даволі збітая фраза, што выкарыстоўваецца, як у габе, так і ў напрамках hard house, booty house; «Hardcore in your fuckin’ face!» — з тэмы Omar Santana, Kim Junior & Ruboy - Hardcore Soldiers)

Супярэчлівая рэпутацыя

З-за свайго падабенства да ваенных маршаў, габа вельмі падабаецца футбольным фенам і неанацыстам. З-за такое аўдыторыі (хаця, дарэчы, гэта толькі невялікая яе частка), на габу прычапілі клеймо «фашысцкай» музыкі.

Разнавіды

Разнавіды габы звычайна аддаленыя ад яго. А на некаторыя напрамкі, што лічаць яго разнавідамі ён звычайна толькі здзейсніў некаторы ўплыў (такія напрамкі ў дужках пазначаюцца зорачкай)

Разнавіды-неадназначасці

Прыклады

Некаторыя выканаўцы

Пералічаны толькі выканаўцы самога габы.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Музычныя жанры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы