ГЭС «Альхоўка», Альхоўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці[2], на рацэ Страча. Вызначаная магутнасць 210 кВт.
Пабудаваная на сродкі ААТ «Кардонная фабрыка Альхоўка»[2]. Усталявана дзве турбіны — ГЭУ-110 і ГЭУ-100, вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія», вызначанай магутнасцю адпаведна 110 кВт і 100 кВт[3].
Вадасховішча ГЭС плошчай 5,4 км², плануецца як крыніца рэзервовага водазабеспячэння Беларускай АЭС.