wd wp Пошук:

Віцьба

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віцьба (значэнні).

Ві́цьба — рака Беларусі, ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня ракі — 33 км. Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паддуб’е, цячэ ў межах паўночна-заходніх схілаў Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. У сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 годзе быў заснаваны горад. Назва ракі і дала найменне гораду.

Рэчышча Віцьбы звілістае. У межах Віцебска рукавы ўтвараюць 3 астравы. На берагах і астравах ракі створана зона адпачынку, у якую ўваходзіць парк імя Фрунзэ, парк імя 40-годдзя ВЛКСМ. На правым беразе размешчаны Батанічны сад. Берагі ракі злучаныя аўтамабільнымі і пешаходнымі мастамі.

Зона адпачынку з астравамі
Від на Пушкінскі мост

У пойме ракі вадасховішча Тулава. У басейне ракі знаходзяцца азёры Абухаўскае і Талыні.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Віцебскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Прытокі Заходняй Дзвіны
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта