wd wp Пошук:

Віцебская мульда

Тэктанічныя структуры Беларусі

Ві́цебская му́льда — адмоўная тэктанічная структура, састаўная частка Аршанскай упадзіны

Выдзелена ў 1958 годзе як Аршанска-Віцебская дэпрэсія, сучасная назва з 1967 года. Авальная пакатая структура выдзяляецца ў адкладах платформавага чахла. Абмежавана на поўдні Цэнтральнааршанскім горстам, на поўначы — Веліжскай седлавінаю, на захадзе — Прыаршанскай монакліналлю Беларускай антэклізы, на ўсходзе — Ярцаўскім выступам Варонежскай антэклізы.

Распасціраецца ў субмерыдыянальным напрамку амаль на 100 км, шырыня 70—80 км. Максімальная глыбіня апускання паверхні фундамента 1671 м. Да бартоў паверхні фундамента плаўна ўздымаецца да адзнак каля -1300 м. У межах мульды сейсмічнымі даследаваннямі выяўлены лакальныя падняцці фундамента з амплітудай 50—100 м. Запоўнена Віцебская мульда адкладамі верхняга пратэразою, перакрываецца пародамі сярэдняга і верхняга дэвону, кайназою.

Пачала фарміравацца ў сярэднім рыфеі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Геалогія Віцебскага раёна
Катэгорыя·Аршанская ўпадзіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты