wd wp Пошук:

Вітаўт Чаропка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вітаўт. Вітаўт Чаропка, сапр. Віктар Кузьміч Чаропка (21 жніўня 1961, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

У 1981—90 працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Удзельнічаў у рабоце літаратурнага аб’яднання «Крыніцы» пры рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». 3 1990 рэдактар часопіса «Хрысціянская думка», з 1993 — часопіса «Спадчына», з 1994 — загадчык аддзела часопіса «Беларуская мінуўшчына», з 1998 — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса».

Літаратурная і даследчыцкая дзейнасць

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1982. Дэбютаваў у друку ў 1988. Аўтар гістарычнага рамана «Храм без бога» (1992) пра падзеі на Беларусі ў XVI ст. Кнігі гісторыка-літаратурных нарысаў «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996, 2-е выд. 2002) прысвечаны славутым постацям беларускай гісторыі X—XVII ст. У сваім зборніку нарысаў «Гісторыя нашага імя» (1995) разглядае паходжанне назваў «Белая Русь» і «Літва», сцвярджае, што найменні «Літва» і «літвіны» былі адначасова і палітонімам, і этнонімам для беларусаў. Аўтар кніг «Перамога ценю» (1996), «Великий князь Витовт» (Мінск, 2010), артыкулаў па гісторыі Беларусі. Даследуе таксама пытанні сімволікі герба «Пагоня», язычніцкай культуры беларусаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта