wd wp Пошук:

Вітарыяна

Вітарыяна (італ.: Il Vittoriano) — манумент у гонар першага караля аб’яднанай Італіі Віктара Эмануіла II. Размяшчаецца на Венецыянскай плошчы ў Рыме, на схіле Капіталійскага ўзгорка.

Гісторыя, вонкавы від, музеі

Праект быў распрацаваны Джузэпэ Саконі ў ампірным духу старажытнарымскай архітэктуры. Будаўніцтва працягвалася з 1885 па 1911 гады. Часткай манумента з’яўляецца дванацаціметровая бронзавая конная статуя караля. Пад ёй знаходзіцца магіла Невядомага салдата, так званы «Алтар Айчыны».

У Вітарыяна размяшчаюцца два музея: Рысарджымента і сцягоў ваеннага флота. Манумент характарызуецца празмернай эклектыкай і нагрувашчваннем розных дэталяў, характэрных для старажытнарымскіх збудаванняў (калоны, барэльефы, статуі і інш.). Па меркаванні многіх, помнік вылучаецца сярод іншых рымскіх будынкаў, таму сярод рымлян распаўсюджаны розныя паблажліва-пагардлівыя найменні гэтага манумента: «Пішучая машынка» («Macchina da Scrivere»), «Вясельны торт», «Устаўная сківіца» і іншыя.

З’яўленне ў масавай культуры

Вітарыяна быў знішчаны маланкамі ў фільме “Зямное ядро: Кідок у апраметную”.

Фатаграфіі

Зноскі

  1. dati.beniculturali.it — 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96