wd wp Пошук:

Віталь Эдуардавіч Портнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Портнікаў. Віталь Эдуардавіч Портнікаў (14 мая 1967, Кіеў, Украіна) — украінскі журналіст і публіцыст. Прэзідэнт тэлеканала ТВі, аглядальнік радыё «Свабода» і пастаянны аўтар аналітычных артыкулаў ва ўкраінскіх і расійскіх выданнях.

Прафесійная дзейнасць

З 1988 па 1992 супрацоўнічаў з кіеўскай газетай «Моладзь Украіны», быў адным з першых савецкіх парламенцкіх карэспандэнтаў.

З 1989 года — аглядальнік заснаванай у гэты ж час «Незалежнай газеты» (Масква), спецыялізаваўся на асвятленні праблем саюзных рэспублік і постсавецкай прасторы, у прыватнасці ўкраінска-расійскіх адносін і станаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці. Пакінуў выданне ў 1995 годзе разам з групай журналістаў, нязгодных з перадачай газеты ва ўласнасць структур, блізкіх да Барыса Беразоўскага.

З 1994 года рэгулярна публікуецца ў газеце «Люстэрка тыдня» (Кіеў), дзе вёў рубрыку «Дзённікі» матэрыялы гэтай рубрыкі сабраны ў кнізе «Маці Божая ў сінагозе»). Публікаваўся таксама ў выданнях «Рускі тэлеграф», «Ведамасці», «Час MN» (Масква), «День», «Карэспандэнт», «Дзелавы тыдзень» (Кіеў), «Бізнес і Балтыя», «Тэлеграф» (Рыга), «Эстонія», «Postimees» (Талін), «Polityka», «Gazeta Wyborcza» (Варшава), «БелГазета» (Мінск).

З чэрвеня 2006 па кастрычнік 2007 года быў шэф-рэдактарам украінскай штодзённай газеты «Газета 24» (у верасні-кастрычніку 2007 года — сумяшчаў таксама з пасадай галоўнага рэдактара газеты).

Трымаў таксама публіцыстычныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы на некалькіх украінскіх тэлеканалах, у прыватнасці, «Вокны ў свет» і «Вокны-штотыднёвік» на СТБ, “Дзень сёмы " на ICTV, «VIP» на К-1. З 2009 па 2011 вёў праграму «Праўда Віталя Портнікава» на тэлеканале ТВі. У маі 2010 года стаў галоўным рэдактарам ТВі.

У 2013 годзе прыняў актыўны ўдзел у Еўрамайдане ў Кіеве.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Журналісты Украіны
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта журналістыкі МДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая