У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук. Віталь Міхайлавіч Жук (нар. 10 верасня 1996) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў дзесяцібор’і. Майстар спорту Беларусі.
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў дзесяцібор’і з вынікам 7400[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2018 г. заняў 3 месца ў дзесяцібор’і з вынікам 8290[3].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].