wd wp Пошук:

Віталь Мікалаевіч Шкраба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шкраба. Віталь Мікалаевіч Шкраба (2 чэрвеня 1970 — 17 ліпеня 2008) — прафесійны беларускі баксёр, двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе (97 кілаграм).

Біяграфія

Віталь Шкраба нарадзіўся 2 чэрвеня 1970 ў Салігорску, БССР.

Пасля заканчэння школы, паступіў вучыцца ў ПТВ, па спецыяльнасці зваршчык. Праходзіў тэрміновую службу ва ўзброеных сілах. Па вяртанні з войска захапіўся спортам: лёгкай, цяжкай атлетыкай, плаваннем і, нарэшце, боксам.

Двухразовы чэмпіён Беларусі ў суперцяжкай вазе, чэмпіён СНД.

Прафесійную кар’еру пачаў у 1997 годзе. Праводзіў баі з многімі вядомымі баксёрамі, у тым ліку з Мікалаем Валуевым і Мікалаем Паповым.

17 ліпеня 2008 года знойдзены мёртвым з нажом у грудзях у сваёй кватэры ў Салігорску, Мінская вобласць, Беларусь. Версія следства — самагубства.

Зноскі

  1. Беларускія баксёры
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Баксёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Баксёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Салігорску
Катэгорыя·Памерлі ў Салігорску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра баксёраў без партрэтаў