wd wp Пошук:

Віталь Васілевіч Дударэнка

Віталь Васільевіч Дударэнка[1] (нар. 2 студзеня 1965, Мінск) — беларускі мастак-ілюстратар

Нарадзіўся ў горадзе Мінску 2 студзеня 1965 года. Вучыўся ў агульнаадукацыйнай школе № 2. Калі быў вучнем пачатковай школы — вырашыў стаць мастаком-ілюстратарам. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Доме культуры трактарнага завода. Свае першыя малюнкі рабіў да кніг па школьнай праграме, за што атрымліваў высокія адзнакі на ўроках малявання, і нават нейкія прызы на розных конкурсах дзіцячага малюнка. У 1981 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. У 1985—1987 гадах служыў у войсках СА пад Масквой. З 1989—1995 вучыўся на факультэце графікі Беларускай акадэміі мастацтваў. З 1996—2001 год вучыўся ў той жа навучальнай установе на факультэце «Мастацтвазнаўства».

Віталь Дударэнка ўпарта займаецца менавіта той справай, якая яму больш за ўсё падабаецца — кнігай. Актыўны ўдзельнік суполкі ілюстратараў стран СНД illustrators.ru[2] Віталь Дударэнка кажа: «Я лічу, што кніга, гэта не толькі прыгожы малюнак пастаўлены на развароце, або на паласе старонкі — гэта куды больш складаны і суцэльны арганізм са сваёй структурай ад макета да шрыфта. За гэты час мною было створана ілюстрацый да каля 200 кніг. Праўда, трэба ўлічыць, што некаторыя кнігі былі аформленыя 3-5 ілюстрацыямі, а некаторыя 30-ю і больш».

Віталь Дударэнка удзельнік 8 Рэспубліканскіх выстаў кніжнай ілюстрацыі «Мастак і кніга», 5 Міжнародных выстаў — конкурсаў мастакоў-ілюстратараў кнігі ў розных краінах свету. Мае два дыплома з конкурсу «Мастак і кніга» (за афармленне кнігі). Узнагароджаны медалём Васіля Віткі за шэраг ілюстрацый да дзіцячага часопіса «Вясёлка». Супрацоўнічае з выдавецтвамі па ўсяму свету.[3]

  1. https://illustrators.ru/users/id1066
  2. https://illustrators.ru
  3. https://www.behance.net/dudka651f77
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў