wd wp Пошук:

Віртус

Ві́ртус (ад лац.: Virtus — доблесць) ці Віртута — багіня ў рымскай міфалогіі, спадарожніца Марса, натхняўшая рымлян на баявыя подзвігі дзяля айчыны. З віртус цесна звязанае бажаство Хонас (Гонар).

Выява Віртус на манеце гальскага імператара Тэтрыка I

Гэтыя два бажаствы часта мелі адзін агульны храм — храм Гонара і Доблесці.

Пасля рэарганізацыі рэлігіі імператарам Актавіянам Аўгустам, Віртус надавалі ўсё большае значэнне, так як яна была апякункай салдат. У IV стагоддзі ў гонар багіні былі праведзены гульні.

Віртус адлюстроўвалася па рознаму — напрыклад, на манетах Тэтрыка I яна можа з’яўляцца як наглядчыца, ці як юнак з кап’ём і апрануты ў плашч.

У гонар Віртус названы астэроід (494) Віртус, адкрыты ў 1902 годзе.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Багіні ў рымскай міфалогіі