wd wp Пошук:

Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі

Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі — некамерцыйны вуснагістарычны праект, прысвечаны тэматыцы палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі на працягу савецкага перыяду.

Фотаздымак сям'і Шацілаў у высылцы ў Архангельскай вобласці (1933-1934 гады)
Прыклад пастановы ваеннага трыбунала 1956 года ад Віртуальнага музея

Гісторыя стварэння

У 2007 годзе рух «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачаў кампанію «Пакаянне», у межах якой адбываліся сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, запіс іх успамінаў і збор матэрыялаў па тэме рэпрэсій [1].

У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, у тым ліку сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

У 2014 годзе створаны сайт віртуальнага музея [2]. На дадзены момант музей даступны толькі ў рэжыме анлайн і ўсе матэрыялы і экспанаты музея выстаўляюцца ў віртуальнай экспазіцыі.

Канцэпцыя музея

Музей карыстаецца падыходам вуснай гісторыі, дэманструючы ўспаміны жыхароў Беларусі, якія ад першай асобы распавядаюць пра рэпрэсіі ў савецкі час. Такім чынам, музей адлюстроўвае тую частку беларускай гісторыі, што слаба асветлена ў беларускай афіцыйнай гістарыяграфіі.

На дадзены момант экспазіцыя складаецца з сямі залаў:

Мемарыял Курапаты каля Мінска

У якасці экспанатаў музея выступаюць аўдыё- і відэазапісы ўспамінаў рэпрэсаваных[3], фотаздымкі, дакументы і мапы, якія тычацца рэпрэсій у Беларусі. Таксама прадстаўлены гістарычныя артыкулы па тэме рэпрэсій і пошук інфармацыі пра рэпрэсаваных асоб на тэрыторыі БССР [4].

Партнёры

У якасці партнёраў дадзенага праекту выступаюць Фонд Конрада Адэнаўэра(недаступная спасылка)[5] і Беларускі архіў вуснай гісторыі[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кампанія БХД «Пакаянне»

  2. Радыё Рацыя - Створаны інтэрнэт-музей пра ахвяраў рэпрэсій(нявызн.). Праверана May 24, 2015.

  3. Відэа-канал Віртуальнага музея рэпрэсій на Youtube(нявызн.). Праверана May 24, 2015.

  4. Пошук рэпрэсаваных на сайце Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій(нявызн.). Праверана May 24, 2015.
  5. (недаступная спасылка)Фонд Конрада Адэнаўэра(нявызн.). Праверана May 28, 2015.(недаступная спасылка)

  6. Пра праект Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій(нявызн.). Праверана May 24, 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сайты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэпрэсіі ў БССР