wd wp Пошук:

Вініпегосіс

Вініпегосіс (Winnipegosis) — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна ў 300 км на паўночны захад ад горада Вініпег. Вініпегосіс з’яўляецца другім па велічыні з трох вялікіх азёр у цэнтральнай частцы правінцыі Манітобы.

Сярэдняя глыбіня — 12 м. Сілкаванне ад шматлікіх невялікіх рэк і азёр, найбольш буйныя рэкі — Суон, Рэд Дзір, Вудзі. Сцёк з паўднёвага ўскрайку возера па рацэ Уотэрхен у возера Манітоба. Вініпегосіс належыць басейну возера Вініпег, ракі Нельсан і Гудзонава заліва.

Зноскі

  1. База даных па азёрах свету Міжнароднага камітэта па праблемах азёр (Word Lake Database, International Lake Environment Committee)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Канады
Катэгорыя·Азёры Манітобы