wd wp Пошук:

Вінтакрыл

Вінтакрыл

Вінтакрыл — лятальны апарат, у якога пад’ёмная сіла, неабходная для падтрымання яго ў палёце, ствараецца нясучым вінтом (вінтамі) і крылом, а цяга — паветранымі вінтамі або рэактыўнымі рухавікамі. Узлёт, завісанне, пасадку і палёт на малых скарасцях вінтакрыл ажыццяўляе як верталёт, а пасля дасягнення скорасці, пры якой становяцца эфектыўнымі аэрадынамічныя рулі, ляціць як самалёт (з выкарыстаннем пад’ёмнай сілы крыла). Канструктыўна больш складаныя і цяжкія чым верталёты. Бываюць цывільныя і вайсковыя. Выкарыстоўваюцца абмежавана.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Паветраныя судны