wd wp Пошук:

Віляка

Віляка — горад, адміністрацыйны цэнтр Вілякскага краю Латвіі, раней у Балвскім раёне Латвійскай ССР і Латвіі (да 2009 г.). Паселішча на месцы Вілякі ўпершыню згадваецца ў пачатку XIII стагоддзя ў лівонскіх хроніках пад імем Марыенгаўзена, статус горада атрымаў у 1945 годзе.

Геаграфія

Размешчаны на паўночным усходзе рэспублікі, на паўднёвым беразе возера Вмляка, у 8 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Вэцумі па лініі Рыга — Пыталава. Горад размешчаны ў 246 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 6,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Размешчаны ў вярхоўях р. Кіра (басейн р. Вялікая). Мясцовасць у акрузе забалочаная, лясістая. У горадзе размешчаны ільноперапрацоўчы і масларобны заводы.

Зноскі

  1. «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»(лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
  3. Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Латвіі
Катэгорыя·Вілякскі край
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96