wd wp Пошук:

Вілор Фрыдманавіч Самерсаў

Вілор Фрыдманавіч Самерсаў (24 ліпеня 1937, с. Андома, Валагодская вобласць — 19 красавіка 1999) — савецкі і беларускі навуковец у галіне аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар, член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1988), акадэмік ААН РБ (1992), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997).

Біяграфія

В. Ф. Самерсаў нарадзіўся ў сяле Андома, Валагодская вобласць, РСФСР. Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). Навуковую дзейнасць пачаў у 1960 г. з пасады малодшага навуковага супрацоўніка на Слаўгарадскай селекцыйна-доследнай станцыі ў Алтайскім краі. У 1961 г. пераехаў у Мінск і ўладкаваўся на працу на Мінскую доследную станцыю Усесаюзнага інстытута аховы раслін. З 1963 па 1966 г. вучыўся ў аспірантуры Аддзела заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю і працягваў навукова-даследчую работу ў гэтым аддзеле. У Беларускім навукова-даследчым інстытуце аховы раслін працаваў з 1971 г. загадчыкам аддзела па распрацоўцы комплексных сістэм аховы раслін, з 1974 г. — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, а ў 1978 г. быў прызначаны дырэктарам інстытута. Адначасова з 1992 па 1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і раслінаводства Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.

Памёр 19 красавіка 1999 г.

Навуковая дзейнасць

Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выкананы цыкл работ па распрацоўцы агратэхнічнага метаду барацьбы супраць шкоднікаў, які быў абагульнены ў адзінай у СССР манаграфіі «Влияние минеральных удобрений на насекомых» (1976; сумесна з С. Л. Гаравой). Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў Беларусі былі распрацаваны інтэгральныя паказальнікі экалагічнай бяспекі сістэм аховы раслін ад шкоднікаў, захворванняў і пустазелля. Адным з першых у СССР В. Ф. Самерсаў прапанаваў выкарыстоўваць вылічальную тэхніку па ахове раслін і на працягу 1985—1991 гг. кіраваў секцыяй «Камп’ютарызацыя аховы раслін» Аддзялення аховы раслін УАСГНІЛ. Заснавальнік новага навуковага падыходу: аграэкасістэмы разглядаюцца ім як кіруемыя сістэмы, дзе асноўнымі элементамі рэгулявання выступаюць прыродныя фактары і дзейнасць чалавека. Пад яго кіраўніцтвам была ўпершыню абгрунтавана канцэпцыя і распрацавана сістэма кіравання энтамацэнозам збожжавых злакаў, вызначаны асноўныя этапы яе рэалізацыі, распрацавана сістэма кароткатэрміновага прагназавання феналогіі збожжавых культур, прадстаўлены прынцыпы і мадэлі комплекснай ацэнкі гаспадарчай, эканамічнай і энергетычнай эфектыўнасці сістэм кіравання шкоданоснасцю фітафагаў збожжавых культур, вызначана ступень іх уплыву на вытворчасць збожжа.

Аўтар 346 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Падрыхтаваў 1 доктара і 9 кандыдатаў навук.

Узнагароды

Шматгадовая праца вучонага адзначана ордэнам «Знак пашаны», Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі, двума залатымі і адным бронзавым медалямі ВДНГ СССР, медалём «Ветэран працы», званнем «Залужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты УАСГНІЛ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»