wd wp Пошук:

Вілем ван дэ Велдэ Малодшы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Велдэ.

Вілем ван дэ Велдэ Малодшы (да 18 снежня 1633, Лейдэн — 6 красавіка 1707, Грынвіч) — нідэрландскі мастак, самы вядомы і самы таленавіты мастак з сямейства ван дэ Велдэ. Яго называлі Рафаэлем марскога жывапісу.

Вілем вучыўся караблебудаванню і малюнку ў свайго бацькі Вілема ван дэ Велдэ Старэйшага, затым вывучаў жывапіс у Сімона дэ Влігера. У першай палове свайго жыцця Вільем ван дэ Велдэ Малодшы займаўся маляваннем перамог галандскага флота. У 1677 годзе паступіў на службу да англійскага караля Карла II. Пасля смерці Карла II на некаторы час вярнуўся ў Нідэрланды, але неўзабаве быў зноў прызваны на службу ў Англію каралём Якавам II.

Мастак знакаміты сваімі карцінамі, якія паказваюць спакойнае мора з чароўным адлюстраваннем роўнядзі вады і марскімі баталіямі. Яго работы захоўваюцца ў Лонданскай нацыянальнай галерэі і прыватных англійскіх калекцыях, у амстэрдамскім дзяржмузеі, Гаазе, Берліне, Мюнхене, Вене і Парыжы. У Эрмітажы знаходзяцца тры карціны Вільема ван дэ Велдэ Малодшага. Акрамя карцін, ён пакінуў мноства малюнкаў, колькасць якіх пераўзыходзіць 8000.

Зноскі

  1. 1 2 Willem van de Velde — 2009.
  2. Willem Van de Velde The Younger // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1633 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кенце
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1707 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейдэне
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка