У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалап. Вікторыя Уладзіміраўна Міхалап (нар. 9 сакавіка 1999) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 200 м брасам[2].
Пераможца Кубка Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м брасам[3].
Пераможца Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м брасам[4].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м брасам, а таксама ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем. Срэбраная прызёрка на дыстанцыі 100 м брасам. Бронзавая прызёрка на дыстанцыі 50 м брасам[5].