wd wp Пошук:

Віктар Фёдаравіч Кулеш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулеш. Віктар Фёдаравіч Кулеш (1952, в. Лучнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гідрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (2013), дацэнт (1999).

Галіна навуковых інтарэсаў — біялагічныя рэсурсы, экалогія, акліматызацыя і аквакультуры прамысловых відаў ракападобных. Аўтар больш за 170 навуковых прац.

Біяграфія

У 1975 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1975 па 1979 год старшы лабарант Інстытута заалогіі АН БССР, у 1979—1982 гадах — аспірант у тым жа інстытуце. З 1982 па 2000 год малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук у 1985 годзе.

З 2000 года — дацэнт кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Біялагічныя асновы цеплаводнай аквакультуры прамысловых ракападобных» і з таго ж года прафесар кафедры агульнай біялогіі і батанікі.

З’яўляецца Старшынёй праблемнага Савета па біялагічных навуках БДПУ. Член Савета па абароне дысертацый Д 01.32.01 пры дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»; член Савета па абароне дысертацый Д 02.01.22 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце; член Дзяржаўнага экспертнага савета № 12 «Адкрытыя конкурсы асобных праектаў навуковых даследаванняў» ДКНТ Беларусі;

Член экспертнага савета Міністэрства адукацыі па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў конкурсу грантаў па навуковым кірунку «Экалогія, прыродныя рэсурсы, рэсурсазберажэнне, прыродакарыстанне і абарона ад надзвычайных сітуацый».

Узнагароды

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1984) і дыпломам ВДНГ СССР (1987) за распрацоўку пытанняў аховы, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання гаспадарча-каштоўных відаў жывёл Беларусі. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Акадэміі навук Беларусі за цыкл работ на тэму «Экалогія, акліматызацыя і развядзенне прэснаводных крэветак» (1995).

Асноўныя публікацыі

Патэнты

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 26 жніўня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Заолагі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лучніках
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ