wd wp Пошук:

Віктар Пятровіч Супрунчук

Віктар Пятровіч Супрунчук (7 снежня 1949, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 82 электратэхнікі (скончыў у 1968). У 1968—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсце «Электрацэнтрмантаж». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Электрон» завода ЭВМ імя Арджанікідзэ. З 1977 г. — спецыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 г. — рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 г. — загадчык аддзела нарыса, з 1986 г. — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1990 г. — намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1985 г.

Творчасць

Друкуецца з 1977 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «З плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сяльцы (Бярозаўскі раён)
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне