.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудэнка. Віктар Пятровіч Рудэнка (нар. 1950) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя[1].
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978). У 1978—1979 — урач-інтэрн Гомельскай абласной бальніцы, 1979—1987 — урач, загадчык аддзялення, намеснік галоўнага ўрача Мінскай абласной клінічнай бальніцы, 1987—1993 — намеснік загадчыка аддзела аховы здароўя Мінскага аблвыканкама, 1993—2000 — галоўны ўрач Мінскай абласной клінічнай бальніцы, 2000—2002 — старшыня камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама, 2002—2010 — намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[1], паралельна ў 2005—2006 выконваў абавязкі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 1995—2000 — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь[1].