Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (1953, Пястова, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).
Скончыў факультэт прамысловага і грамадскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (1975).
Узнагароджаны Падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Жанаты. Мае сына і дачку.