wd wp Пошук:

Віктар Браніслававіч Дайліда

Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт і пісьменнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 г. скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гг. — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. У 1973—1982 гг. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Выдатнік народнай асветы БССР (1968).

Творчасць

У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборніка аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), Была вайна (1969), «Буслы над вёскай» (1979), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Бабруйскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне