wd wp Пошук:

Віктар Амадэй III

Віктар Амадэй III (італ.: Vittorio Amedeo III; 26 чэрвеня 1726, Турын, Італія — 16 кастрычніка 1796, Манкальеры, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі з 1773 года.

Біяграфія

Віктар Амадэй нарадзіўся ў Турыне, быў старэйшым сынам Карла Эмануіла III і яго другой жонкі Паліксены Крысціны Гесэн-Рэйнфельс-Ротэнбург.

Ён узышоў на прастол у 1773 годзе пасля смерці бацькі. На працягу Італьянскай кампаніі Напалеона яго войскі былі пераможаны французамі ў бітве пры Мілесіма (13 красавіка 1796) года. Віктар Амадэй быў вымушаны падпісаць Парыжскі дагавор (1796) і саступіць Францыі горада Кунеа, Чэва, Алесандрыю і Тартону. Гэты мір фактычна знішчыў Сардзінію як самастойную дзяржаву: Савоя і Ніца таксама былі саступлены Францыі.

Сям’я

Віктар-Амадэй быў у шлюбе з Марыяй Антуанэтай Бурбонскай (17291785), малодшай дачкой Філіпа V Іспанскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:

З шасці сыноў пяцёра выжылі і трое з іх узыйшлі на прастол. Дзве дачкі ажаніліся з двума братамі: будучымі каралямі Францыі Людовікам XVIII і Карлам X, прычым Віктар-Амадэй паклапаціўся аб тым, каб старэйшая ажанілася са старэйшым, а малодшая з малодшым.

Зноскі

  1. 1 2 Victor Amadeus III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Víctor Amadeo III de Saboya . // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік:
Карл Эмануіл III
Кароль П'емонта і Сардзініі
1773-1796
Пераемнік:
Карл Эмануіл IV
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Турын
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турыне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Суперзе
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Герцагі савойскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Каралі сардзінскія
Катэгорыя·Кіраўнікі П’емонта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1726 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных