У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вабішчэвіч. Віктар Аляксандравіч Вабішчэвіч (нар. 22 сакавіка 1989) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыях 50 м і 100 м брасам, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м батэрфляем[2].
На Чэмпіянаце свету на кароткай вадзе 2013 года заняў 12-е месца на дыстанцыі 4х100 комплексным плаваннем[3].
Срэбраны прызёр Кубка Беларусі 2014 года на дыстанцыі 50 м брасам[4].