У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галагорскі. Віктар Адольфавіч Галагорскі (15 студзеня 1930) — выбітны расійскі анэстэзіёлаг-рэаніматолаг. Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі, Заслужаны дзеяч навуки Расійскай Федэрацыі (1998)[1].
Нарадзіўся ў Адэсе[2]. Бацька Адольф Сяргеевіч Галагорскі (1896-1971), дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Адэскага медыцынскага інстытута. У 1953 скончыў Адэскі медыцынскі інстытут[2]. З 1956 года працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. З 1971 года загадчык навукова-даследчай лабараторыі анэстэзіялогіі і рэаніматалогіі[2].
Дыяпазон навуковых інтарэсаў прафесара В. А. Галагорскага вельмі шырокі і ахоплівае найбольш актуальныя праблемы анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі[1]:
Асаблівае значэнне мае ўклад В. А. Галагорскага ў вывучэнне сіндрому паліорганнай недастатковасці(руск.) бел., сэптычнага шоку(руск.) бел., вострага рэспіраторнага дыстрэс-сіндрому(руск.) бел., праблемы інфекцыі ў хірургіі і інтэнсіўнай тэрапіі(руск.) бел.[1]. Яго па праве можна лічыць піянерам у распрацоўцы гэтых напрамкаў анестэзіялогіі і рэаніматалогіі і стваральнікам навуковай школы[1].
В. А. Галагорскі аўтар больш за 260 прац, у тым ліку шэрагу манаграфій і глаў у кіраўніцтвах. Пад кіраўніцтвам Віктара Адольфавіч выканана і абаронена 6 доктарскіх і 32 кандыдацкіх дысертацыі[1].