wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Кавальчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавальчук. Віктар Іванавіч Кавальчук (нар. 20 мая 1954, в. Новае Сяло, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзіцячы хірург. Доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2015).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1980).

Працаваў у Брэсцкай абласной бальніцы (1980—1981, урач-інтэрн), ЦРБ г. Бяроза Брэсцкай вобласці (1981—1982, урач-дзіцячы хірург), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1989, педыятрычны факультэт, кафедра дзіцячай хірургіі, у 1998—2002 і з 2007 — загадчык кафедры, адначасова ў 1998—2002 — прарэктар па лячэбнай рабоце, у 2002—2007 — кафедра педыятрыі № 1 з курсам дзіцячай хірургіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: дзіцячая хірургія.

Узнагароды

Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999, 2015), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2002).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы