wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Валюшыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валюшыцкі. Віктар Іванавіч Валюшыцкі (4 лютага 1962, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лютага 1962 года ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер па эксплуатацыі аўтатранспарту; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў старшым дыспетчарам, інжынерам-тэхнолагам брэсцкай АТЭК-1; інструктарам, другім сакратаром, першым сакратаром Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста; першым сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта ЛКСМБ; намеснікам загадчыка арганізацыйнага аддзела Ленінскага раённага камітэта КПБ г. Брэста; начальнікам аддзела комплекснага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, начальнікам аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам, генеральным дырэктарам ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».

Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь